?

Log in

МУЗЫКА_BY [entries|archive|friends|userinfo]
music_by

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Кахаць як Барадулін: пяшчотны кліп ад брутальных рокераў | Камунікат.org [Feb. 24th, 2017|12:31 pm]
music_by

kamunikat
Мінскі гурт Re1ikt зняў музычнае відэа да кампазіцыі «Drobnieńki doždžyk», створанай паводле народнай песні, якую любіў спяваць беларуcкі песняр Рыгор Барадулін.Дата выхаду кліпа невыпадковая – 24 лютага Барадуліну споўнілася б 82 гады.Большасць ведае Рыгора Барадуліна толькі як паэта, між тым, ён быў вядомым збіральнікам беларускага фальклору, сапраўдным патрыётам сваёй малой радзімы – Вушаччыны (Віцебская вобласць). Мноства песень ён запісаў ад сваёй маці Акуліны, якая прышчапіла сыну любоў да роднай мовы і культуры. Лірычны напеў «Дробненькі дожджык» быў адным з яе любімых.«Гэта цудоўная кампазіцыя, – кажа Аляксандр Дземідзенка, лідар гурта Re1ikt, які стварыў сваю арыгінальную версію “Дожджыка”. – Яна стала больш сучасна... Болей...
linkpost comment

Прэзентацыя альбома «Матылёк» Таццяны Дайнекі (Беланогай) | Камунікат.org [Feb. 20th, 2017|01:02 pm]
music_by

kamunikat
21 лютага ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна (вул. Гікалы, 4) адбудзецца музычна-літаратурная прэзентацыя альбома Таццяны Дайнекі (Беланогай) на вершы Яўгеніі Янішчыц «Матылёк». У праграме прагучаць песні з альбома пад акампанемент гітарыста Юрыя Хілаўца. Сваімі ўспамінамі падзеляцца сябры паэтэсы – Васіль Жуковіч, Хрысціна Лялько і іншыя.Рэцэнзія на альбом ТУТ:Падзея адбудзецца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”Месца: Мінская абласная бібліятэка імя А.С. ПушкінаАдрас: г. Мінск, вул. Гікалы, 4Пачатак а 18.00Уваход вольныІнфалінія +37529 113 64 46 Болей...
linkpost comment

«Naka Piano» прэзентавалі новы альбом без словаў | Камунікат.org [Feb. 15th, 2017|07:37 pm]
music_by

kamunikat
Незвычайна прэзентаваў свой будучы альбом гурт «Naka Piano». Наста Шпакоўская ды Ірына Кліменка зладзілі ў гандлёвым доме «Сталіца» акцыю, падчас якой не спявалі.«Мы хацелі проста паспяваць песні, сабраць сяброў, – адзначае Наста Шпакоўская. – Але аказалася, што тут нельга спяваць, хоць нейкі час таму мы тут спявалі. Але часы памяняліся і спяваць не дазволілі, але граць дазволілі». Удзельніцы гурта выканалі мелодыі з новага альбому «Гульня ў праўду», на які «Naka Piano» збірае цяпер грошы праз краўдфандынгавую платформу «Ulej.by».«Гэта вельмі асабовы альбом, вельмі персаналізаваны. Гэты альбом называецца «гульня ў праўду», у ім ёсць тая шматпластоўнасць, якая вельмі мне патрэбная. Галоўная... Болей...
linkpost comment

(no subject) [Feb. 3rd, 2017|01:52 pm]
music_by

narushok
Фото Tancy z Bubnam.
минск ленина 9 вх свободный 19 00
linkpost comment

У Менску развітваюцца з Аляксандрам Ціхановічам | Камунікат.org [Jan. 30th, 2017|02:17 pm]
music_by

kamunikat
Народны артыст Беларусі памёр уначы 28 студзеня. Музыка, слаўны сваім удзелам у ВІА “Верасы”, пачынаў сваю кар’еру з рок-н-рольнага андэрграўнду Менску ў другой палове 1960-ых.
У архіўным інтэрвію нашаму карэспандэнту Аляксандар Ціхановіч распавёў пра сваю першую бас-гітару:
– Прыехалі “Czerwone Gitary”, мы ўсе пайшлі ў Палац спорту. Я прыйшоў, паглядзеў, я не хацеў адтуль сыходзіць. Я сказаў: “Усё, я так хачу, я буду абавязкова так граць”. Мы скінуліся грашыма, купілі мне бас-гітару. Бас-гітара каштавала 190 рублёў у той час – гэта вялізныя грошы былі. Струны мне наматалі ў “Белмузпракат” – насупраць Опернага тэатра. Яны намотвалі струны для раяля, але зрабілі струны для бас-гітары. У мяне была такая вялізная калонк... Болей...
linkpost comment

Гурт „Five-Storey Ensemble” запісаў новы альбом | Камунікат.org [Jan. 28th, 2017|11:12 am]
music_by

kamunikat
„Five-Storey Ensemble” з Менску запісаў новы альбом. Гукасесіі адбываліся ў Берасці, у тым ліку на адкрытым паветры.Распавядае ўдзельнік ансамблю, кампазітар Віталь Эпаў:
– Мы гэта гралі на вуліцы ўлетку, вароны каркалі, думалі гэта не пойдзе. Пасля, калі пачалі ўсё гэта складаць, то зразумелі, што вельмі атмасферна атрымліваецца, гэтых варон можна пачуць, там на чатку яны ёсць.У працы над другім па ліку альбомам „Five-Storey Ensemble” прынялі ўдзел каля дзясятку музыкантаў. Зараз кружэлка рыхтуецца да выдання на італьянскім лэйбле „AltrOck”. Працоўнае імя рэлізу – „Ноч насупраць”.
Беларускае Радыё Рацыя Болей...
linkpost comment

«Kufar» у Гомлі | Камунікат.org [Jan. 26th, 2017|10:26 am]
music_by

kamunikat
У Гомлі вучылі лаяцца па-беларуску ды спявалі фольк у рокавай манеры. Тэмаю чарговых заняткаў гомельскіх курсаў «Мова нанова» была беларуская лаянка, а гасцямі – гурт «Re1ikt», які, праўда, табуяванай лексікі не выкарыстоўваў, але спяваў па-беларуску. Наведнікам курсаў новы імідж гурта спадабаўся.«Яны памянялі стыль, калі перайшлі з расейскай на беларускую мову. У іх памянялася гучанне, яны сталі больш таямнічыя, на мой погляд, і гэта дадало ім разынку», – сцвярджае Аляксандр, адзін з удзельнікаў «Мовы нанова». Музыкі гомельскага паходжання, што жывуць у Менску, прывезлі на радзіму свой апошні беларускамоўны альбом «Kufar», з якога чаго толькі ні выцягнулі: і аўтэнтычныя песні ў рокавай апрацоўцы, і аўтарскія творы, у ... Болей...
linkpost comment

Ігар Варашкевіч: Магчыма ў наступным годзе будзе новы альбом | Камунікат.org [Dec. 29th, 2016|01:41 pm]
music_by

kamunikat
Рок-гурт “Крама” ў 2017 годзе можа парадаваць сваіх аматараў новым альбомам. Пра гэта распавёў лідар гурта Ігар Варашкевіч падчас выступу ў Гомелі з акустычнай праграмай.
Для музыкі галоўным вынікам 2016-га году стаўся юбілей “Крамы”, які адзначылі вялікім канцэртам у Prime Hall у Беларусі. А вось з “чорных спісаў” гурт выключылі пару год таму, гаворыць Ігар Варашкевіч.
– Мы даўно дазволеныя. Справа ў тым, што Вольскі не захацеў быць дазволеным. Вайцюшкевіч па сённяшні дзень забаронены. Як у каго склалася сітуацыя. Гэта было нефармальна. Мне перадалі, што забарону можна зняць. Кажу: хочаце, здымайце, мне ўсё роўна, што так, што так. Сёлета мы святкавалі 25-годдзе. Гэта для нас вынік. І прэзентавалі песню «Стэфка праз 30 год». Вось то... Болей...
linkpost comment

У Гародні выступілі „Віктар Сямашка і Кумпанія” | Камунікат.org [Dec. 27th, 2016|08:34 pm]
music_by

kamunikat
У Гародні прайшоў канцэрт музыкі і паэта Віктара Сямашкі ў Цэнтры гарадскога жыцця. Свой канцэрт аўтар назваў „Наросхрыст”, ён уключае меладэкламацыю і імправізацыі. Гэты адметны кірунак сучаснага музычнага мастацтва прыйшлі падтрымаць прыхільнікі.Удзельнікі праекта – зборная беларускіх музык-імправізатараў. Падчас імпрэзы Віктар чытаў свае вершы пад музыку і спантанныя музычныя кампазіцыі. Кажа Віктар Сямашка:
– Люблю такія ўтульныя, хатнія памяшканні, таму што і музыка наша не стадыённая. І людзей не шмат прыходзіць на нашыя выступленні. На іх прыходзяць самыя абраныя. Мы добра чуем адно аднаго, тут не трэба шмат апаратуры, усё вельмі проста і змястоўна.Гэты музычны кірунак мае невялікую аўдыторыю. Але адданую. Падчас мерапрыемства праводзілася віктарына для слух... Болей...
linkpost comment

Мартыненка Вітаўт, Мяльгуй Анатоль, 222 альбомы беларускага року і ня толькі... | Камунікат.org [Dec. 14th, 2016|09:11 am]
music_by

kamunikat
222 альбомы беларускага року і ня толькі...
Праз рок-прызму’2
Мартыненка Вітаўт, Мяльгуй Анатоль

«222 альбомы беларускага року і ня толькі...» — чарговы ґрунтоўны том знакамітых беларускіх рок-журналістаў, у якім найбольш поўна адбіваецца ўся гісторыя нацыянальнай папулярнай музыкі, пададзеная ў жанры ґрунтоўных і ўдумлівых рэцэнзыяў. Дасканаласьць стылістыкі мовы й папулярнасьць тэмы робяць гэтую кнігу цікавай для шырокага кола чытачоў. Акрамя прыстойнай забавы для аматараў лёгкай беларускамоўнай чытанкі, кніга стане цудоўным даведачным матэрыялам для арґанізатараў школьных музычных конкурсаў ды іншых імпрэзаў, для журналістаў музычнага профілю і радыё-дыджэяў. Болей...

linkpost comment

navigation
[ viewing | most recent entries ]
[ go | earlier ]