?

Log in

МУЗЫКА_BY [entries|archive|friends|userinfo]
music_by

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Мартыненка Вітаўт, Мяльгуй Анатоль, 222 альбомы беларускага року і ня толькі... | Камунікат.org [Dec. 14th, 2016|09:11 am]
music_by

kamunikat
222 альбомы беларускага року і ня толькі...
Праз рок-прызму’2
Мартыненка Вітаўт, Мяльгуй Анатоль

«222 альбомы беларускага року і ня толькі...» — чарговы ґрунтоўны том знакамітых беларускіх рок-журналістаў, у якім найбольш поўна адбіваецца ўся гісторыя нацыянальнай папулярнай музыкі, пададзеная ў жанры ґрунтоўных і ўдумлівых рэцэнзыяў. Дасканаласьць стылістыкі мовы й папулярнасьць тэмы робяць гэтую кнігу цікавай для шырокага кола чытачоў. Акрамя прыстойнай забавы для аматараў лёгкай беларускамоўнай чытанкі, кніга стане цудоўным даведачным матэрыялам для арґанізатараў школьных музычных конкурсаў ды іншых імпрэзаў, для журналістаў музычнага профілю і радыё-дыджэяў. Болей...

linkpost comment

Сасноўскі Зміцер, Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Пол [Nov. 22nd, 2016|03:22 pm]
music_by

kamunikat
Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага
Сасноўскі Зміцер

Падрыхтоўка рыцара абавязкова ўключала засваенне комплексу сігналаў, неабходных для вайсковага побыту, вартавой службы і арганізаванага ўдзелу ў бітвах. У «Слове пра паход Ігаравы» пра жыццё сапраўднага ваяра сказана, што ён народжаны пад вайсковымі трубамі: «под трубами повиты, под шлемами взлелеяны, с копья вскормлены». Пра каштоўнасць вайсковых музыкаў сведчыць тое, што пры абмене ваеннапалоннымі музыкаў залічвалі да афіцэраў. Нездарма Ф. Скарына ў прадмове да «Кнігі 2-га закону Маісеева» апісаў важнасць разумення рыцарамі сігналаў тр уб: «Некое же право — рицерское или военное, е же на войне соблюдаемо бываеть, яко справовати полки, знати своя места, розумети глас труб…». Музыкі былі важнай часткай вайсковай інфраструктуры, без іх вой ска было некіруемым. На барабанах, трубах, рагах, горнах, званах выконваўся ўвесь комплекс вайсковых сігналаў: вартавыя, баявыя (трывога, атака, адыход), маршавыя і парадныя. Музычныя сігналы служылі сродкам інфармацыі ў ваенным побыце: пад’ём, адбой, абед, пачатак малітвы і інш. Да рыцарскай музычнай культуры аднясем таксама і музыку шляхецкага асяроддзя, якая гучала ў мірны міжваенны час. (Прадмова, фрагмэнт) Болей...

linkpost comment

Скорабагатаў Віктар, Собалева Наталля, Гётэ, Радзівіл, „Фаўст” | Камунікат.org [Nov. 15th, 2016|07:26 am]
music_by

kamunikat
Гётэ, Радзівіл, „Фаўст”
Скорабагатаў Віктар, Собалева Наталля

Колішнюю Беларусь называлі краінай замкаў. Велічныя палацавыя комплексы, рэзідэнцыі беларскіх магнатаў славіліся як культурныя цэнтры еўрапейскага значэння. Слонім, Горадня, Ружаны і, вядома, Нясвіж -- рэзідэнцыя князёў Радзівілаў - уражвалі сучаснікаў сваімі карціннымі галерэямі, бібліятэкамі, тэатральнымі паказамі. Многія прадстаўнікі уплывовых родаў прысвячалі сябе мастацкай творчасці. Род Радзівілаў бярэ пачатак у ХV стагоддзі і неўзабаве робіцца адным з самых знатных у Вялікім Княстве Літоўскім. Гэты род даў айчыне не толькі палітыкаў, военачальнікаў, духоўных асобаў вышэйшага сану, але і цэлую пляяду дзеячаў культуры -- асветнікаў, паэтаў, мастакоў, музыкантаў. Адным з тых, хто найбольш яскрава выявіў сябе ў мастацкай творчасці, быў князь Антон Генрык Радзівіл, ардынат нясвіжскі і алыцкі, заснавальнік берлінскай лініі Радзівілаў, кампазітар, мецэнат. Болей...

linkpost comment

«Крама» адзначыла 25 гадоў | Камунікат.org [Nov. 14th, 2016|07:14 pm]
music_by

kamunikat
Гурт справіў юбілей вялікім канцэртам у менскім «Prime Hall». Каля тысячы чалавек сабралася ў гэты вечар пачуць юбіляраў. У першай частцы канцэрту песні «Крамы» праспявалі госці.    «Такі канцэрт першы ў нашым жыцці, такі атрымаецца маленькі фестываль, маленькі трыб’ют, бо ў нас няма трыб’юту», – распавядае Ігар Варашкевіч. «Будзь разам з намі» – гэта першае, што я пачуў, калі пазнаёміўся з гэтым гуртом, калі скончыў школу, па тэлевізіі. Яна мне падабалася тады, падабаецца мне і зараз», – кажа лідар «J:МОРС» Уладзімір Пугач.    «Выбралі песню «Бяжы, хлопец», бо адчуваем сябе такімі маладымі хлапцамі, якім якраз гэта падыходзіць. Гэта наш дэвіз!&raq... Болей...
linkpost comment

«У адмену чорных сьпісаў мы ня верым» – беларускія рок-музыкі | Камунікат.org [Nov. 10th, 2016|02:48 pm]
music_by

kamunikat
«Аднак новае пакаленьне ўсё актыўней цікавіцца беларускай культурай, і гэта радуе», – кажуць удзельнікі фэстывалю «Партызан-рок».Больш за паўтысячу гледачоў сабраліся на фэстываль беларускай музыкі «Партызан-рок», які прайшоў у Варшаве 5 лістапада. На сцэне самага вялікага варшаўскага клюбу Progresja выступілі гурты Brutto, Dzieciuki, «Крамбамбуля», а таксама Hańbuki (сумесны праект гарадзенскай каманды Dzieciuki й кракаўскага гурту Hańba). Гэтыя музыкі да нядаўняга часу не маглі выступаць, альбо ўсё яшчэ ня могуць выступаць на беларускай сцэне. Аднак нядаўна ўлады пачалі здымаць забароны на іх канцэрты. Ці «чорныя сьпісы» назаўсёды адыдуць у мінулае? Ці беларускі рок зноў становіцца ў Беларусі папулярным? Пра гэта ў музыкаў... Болей...
linkpost comment

“Бардаўская восень 2016” завяршылася канцэртам у Беластоку | Камунікат.org [Oct. 31st, 2016|02:27 pm]
music_by

kamunikat
Канцэрт у Падляшскай оперы і філармоніі ў Беластоку завяршыў XXIII фестываль беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні “Бардаўская восень 2016”.Перад беластоцкай публікай выступіў пераможца конкурснай часткі фестывалю гурт “Сон-трава” ды зорка фестывалю “W-Z Аркестр & Зміцер Вайцюшкевіч”, а таксама падляшскі гурт “ILO&FRENDS”, салістка якога Ілона Карпюк-Дамброўская з “бардамі” звязаная з пачатку фестывалю:
– Гэта заўсёды важная нагода, калі можна патрапіць на фестываль, да якога маеш не толькі дачыненне, у тым сэнсе, што паставяць цябе ў праграму, але проста з якім ты эмацыйна звязаны. Я звязана з гэтым фестывалем ад самага пачатку. Не ў сэнсе арганізатарскім, але як глядач. Вырастала на гэтым фестывалі, назірала ўс... Болей...
linkpost comment

Гурт «Re1ikt» прэзентаваў новы альбом | Камунікат.org [Oct. 22nd, 2016|09:38 am]
music_by

kamunikat
Пабачыў свет пяты альбом гурта. Музыкі запісалі яго ў польскім Ольштыне паралельна з дыскам «Лекавыя травы», прызнаным летась найлепшым у беларускай рок-музыцы. У дыск увайшлі як аўтарскія творы, гэтак і песні на вершы паэтаў – Янкі Купалы і Рыгора Барадуліна.    «Альбом «Куфар» – гэта сапраўдны скарб, які складаецца з беларускіх народных песень, аўтарскіх песень. Ёсць песні, якім больш за два гады, а ёсць песні зусім свежыя. Былі запісаныя песні, якія не трапілі канцэптуальна ў альбом «Лекавыя травы», з’явіліся і новыя песні. Мы лагічна сабралі самы лепшы беларускі скарб», – адзначыў Уладзімір Казлоў з гурта «Re1ikt». Каб выдаць альбом, музыкі запусцілі краўдфандынгавую кампанію. Неабходную ... Болей...
linkpost comment

Лявон Вольскі “Псіхасаматыку” прэзентуе ў Вільні | Камунікат.org [Oct. 15th, 2016|03:34 pm]
music_by

kamunikat
Лявон Вольскі рыхтуецца прэзентаваць новы альбом у Вільні. Дзвухгадзінны канцэрт супольна з нарвежскімі музыкамі пройдзе ў клубе Lof-tas 3 снежня. Для гледачоў з Беларусі прадугледжаная візавая падтрымка.
Новы альбом называецца “Псіхасаматыка”. Музыка наступным чынам пракаментаваў абраную назву праграмы:
– Груба кажучы, калі ў нас нейкія болі ў арганізме, то яны могуць быць справакаваныя нейкімі псіхічнымі рэакцыямі, часта выклікаюць гэта нейкія негатыўныя падзеі. Я лічу, што гэта досыць актуальна для нашага грамадства – такая назва.Аб прэзентацыі альбома ў Беларусі гаворкі не вядзецца. “Гэта практычна неверагодна”, – кажа Лявон Вольскі. Ён па-ранейшаму ў “чорных спісах” забароненых музыкаў. “Псіхасаматыка”, як і папярэдн... Болей...
linkpost comment

Mister X сабраўся ў вялікае турнэ па Еўропе | Камунікат.org [Oct. 13th, 2016|12:15 pm]
music_by

kamunikat
Стрыт-панк гурт з Гародні Mister X адпраўляеццаў вялікі тур па Еўропе. Гарадзенцаў апроч Берліна і Парыжа чакаюць яшчэ Амстэрдам і Прага. Агулам музыкі праедуць 7 краін і 17 гарадоў.Дзеліцца планам сваіх падарожжаў вакаліст гурта Ігар Банцар:
– Гэтым разам мы сабраліся крыху далей, хоць мы ўжо і былі ў Гераманіі і былой Югаславіі. А зараз вырашылі праехаць з поўначы Францыі да поўдня – аж да Марсэля. Таму ў нас 7 ці 8 карінаў у планах. У тым ліку і Амстэрдам у Галяндыі наведаем, і Парыж, каб усё ж такі фотку з Эйфелевай башняй зрабіць, і ў Швейцарыю заедзем.Mister X з’яўляецца адным з самых вядомых андэграўндных гуртоў з Гародні. Каманда існуе ўжо больш за 10 год, але з-за сваёй прынцыповай пазіцыі знаходзіцца фактычна пад забаронай у Беларусі, таму іх выступы адбываюцца... Болей...
linkpost comment

“Хэштэг Ансамбль” з “Вышаградскімі песнямі” выступіў у Менску | Камунікат.org [Oct. 11th, 2016|11:19 am]
music_by

kamunikat
Канцэрт “Вышаградскія песні” з нагоды старшынства Польшчы ў Вышаградскай групе адбыўся ў філармоніі ў Менску. У выкананні “Хэштэг Ансамбля” прагучалі імправізацыі на творы класічных кампазітараў Польшчы, Венгрыі, Славакіі і Чэхіі.
Гаворыць Алена Здобнікава – эксперт Польскага інстытута ў Менску:
– Выканаўцамі канцэрта з’яўляюцца польскія маладыя музыканты, якія ствараюць “Хэштэг Ансамбль”. Праграма ўвогуле называецца „Вышаградскія песні”. З гэтай праграмай калектыў выступаў і ў Будапешце, таксама ў межах абрання Польшчы старшынства ў Вышаградскай групе. А таксама ў Польшчы з гэтай жа нагоды ў музеі польскіх габрэяў. Так што Менск – гэта чарговы этап гэтага канцэртнага тура „Вышаградскія песні”, з якім кал... Болей...
linkpost comment

navigation
[ viewing | 10 entries back ]
[ go | earlier/later ]